Кніга дакументальнай прозы Калі я выйду на волю апісвае дзевяць дзён, якія Ганна Комар прабыла ў зняволенні ў 2020-м. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто пражывалі міліцэйскі гвалт, арышт і зняволенне ў той самы час, і блізкіх людзей, якія падтрымлівалі нас у тыя дні.
У гэтай кнізе вы, верагодна, пазнаеце сябе, нават калі не распавядалі аўтарцы сваю гісторыю.
У кнізе шмат падтрымкі і салідарнасці, у ёй цеплыня і гумар.
Гэта кніга - напамін пра найлепшых нас, смелых і аб'яднаных высокімі ідэямі. Мы такімі былі - і мы такімі застаёмся, - піша Г. Комар у эпілогу.
У кнігі - незвычайны дызайн.
Гісторыі, расказаныя іншымі, перададзеныя ў кнізе амаль без знакаў прыпынку, а на месцы паўз -доўгія прабелы, якія перадаюць асаблівасці маўлення, глыбокі эмацыйны досвед.
Паколькі тэкст насычаны інтэнсіўнымі перажываннямі, дызайн кнігі стварае шмат паветра, каб чытач ці чытачка пачуваліся вольна, каб даць адчуванне бяспекі і клопату.
Мовы кнігі - беларуская і руская (з рэдкімі англамоўнымі ўстаўкамі), бо гэта не толькі мастацкі твор, але і дакумент свайго часу.
Sprache
Verlagsort
Produkt-Hinweis
Broschur/Paperback
Klebebindung
Maße
Höhe: 210 mm
Breite: 148 mm
Dicke: 15 mm
Gewicht
ISBN-13
978-1-915601-33-9 (9781915601339)
Copyright in bibliographic data and cover images is held by Nielsen Book Services Limited or by the publishers or by their respective licensors: all rights reserved.
Schweitzer Klassifikation
Ганна Комар - паэтка, перакладчыца, пісьменніца.Аўтарка паэтычных зборнікаў Страх вышыні, Recycled, Мы вернемся, Вызвалі або бяжы і Ribwort і дакументальнай прозы Калі я выйду на волю.Лаўрэатка прэміі Дэбют імя Максіма Багдановіча ў намінацыі Пераклад за зборнік вершаў Чарлза Букоўскі Святло, і паветра, і месца, і час. Уганараваная прэміяй за свабоду слова 2020 Нарвежскага саюза пісьменнікаў. Сябра Беларускага ПЭНа. Ганаровая сябра Англійскага ПЭНа.