Раман-лабірынт, які нагадвае адначасова падарожжа Дантэ ў пекла, плаванне Адысея дадому і камп'ютарную гульню-блукалку, у якой трэба адшукаць выйсце і выжыць. Сустрэчы з памерлымі сябрамі і вядомымі асобамі Улдысам Бэрзіньшам і Алесем Родзіным, Андрэем Бітавым і Эдвардам Мункам, Янкам Брылём і Джэймсам Джойсам - шлях героя ў загадкавай капсуле часу будзе пакручастым, яму давядзецца сутыкнуцца з уласнымі страхамі і спазнаць самога сябе.
Sprache
Verlagsort
Produkt-Hinweis
Broschur/Paperback
Klebebindung
Maße
Höhe: 210 mm
Breite: 148 mm
Dicke: 12 mm
Gewicht
ISBN-13
978-1-915601-60-5 (9781915601605)
Copyright in bibliographic data and cover images is held by Nielsen Book Services Limited or by the publishers or by their respective licensors: all rights reserved.
Schweitzer Klassifikation
Зміцер Вішнёў - паэт, празаік і мастак і выдавец. Адна з самых уплывовых асобаў на незалежнай культурнай сцэне Беларусі і са сваімі празаічнымі тэкстамі, эсэ і вершамі - адзін з самых адметных галасоў сучаснай беларускай літаратуры.Тэксты З. Вішнёва існуюць і развіваюцца ў дынамічным працэсе з іншымі формамі яго мастацкага выяўлення. Ён адзін з сузаснавальнікаў легендарнага мастацкага руху "Бум-Бам-Літ", які ў 1990-я гады імкнуўся разарваць межы літаратуры і шукаў да сінтэзу мастацтваў. Рух "Бум-Бам-Літ" спарадзіў, між іншым, перформанс-групу "Спэцбрыгада афрыканскіх братоў" на чале з З. Вішнёвым, якая справакавала афіцыйны культурны істэблішмэнт сваімі радыкальнымі дзеяньнямі, і літаратурную суполку Schmerzwerk,, якая рабіла балюча сваёй лірычнай праграмай. Удзельнікаў тых праектыў рухала заклапочанасць адраджэннем мовы і мастацтва, і вызваленнем іх ад савецкай традыцыі.Праца З. Вішнёва з тэкстам суправаджаецца жывапісам. Яго сюррэалістычныя, казачныя карціны выстаўляліся ў Беларусі і за мяжой, у тым ліку ў Kunsthaus Tacheles (Берлін), Музеі нонканфармісцкага мастацтва (Санкт-Пецярбург) і зусім нядаўна - у Kulturstiftung Schloss Wiepersdorf.У 2007 годзе разам з Міхасём Башурой З. Вішнёў стварыў выдавецтва Галіяфы, якое перадусім выдавала беларускамоўную літаратуру і надавала асаблівую ўвагу дэбютным і забытым творам мінулага стагоддзя. Дзейнасць выдавецтва і продаж кніг ва ўласнай кнігарні былі забароненыя рэжымам у 2022 годзе. Улетку 2022 года З. Вішнёў пакінуў Беларусь і з-за пагроз не змог вярнуцца, як спадзяваўся. Цяпер жыве ў Германіі.